Пра гэта заявіў у інтэрв’ю БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

«Палітычныя партыі для таго і ствараюцца, каб весці працу па прасоўванні сваіх ідэй і па заваяванні рэальнай улады, — сказаў ён. — А рэальную ўладу можна заваяваць двума шляхамі: рэвалюцыйным, што ўжо праходзілі ў гісторыі і што нікім не ўхваляецца, і дэмакратычным, шляхам удзелу ў выбарах».

На думку Лазавіка,

«калі палітычная партыя сапраўды хоча заявіць пра сабе як пра сур’ёзнага суб’екта палітычнага працэсу, яна павінна адразу ж пасля выбарчай кампаніі, што прайшла, рыхтавацца на наступнай».

«Калі ў партыі ёсць дастойны кандыдат, лідэр, які гатовы адлюстроўваць інтарэсы не толькі сваёй партыі, але і выбаршчыкаў, — гэта толькі станоўчая характарыстыка партыі. Чым раней партыя пачне сваю перадвыбарную кампанію, тым больш рэальны яе станоўчы вынік», — падкрэсліў ён.

Лазавік не лічыць, што суб’екты палітычнага жыцця паспяшаліся, заяўляючы пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.

«Наадварот, гэтую працу трэба было пачынаць яшчэ раней», — сказаў ён.

У якасці прыкладу сакратар ЦВК прывёў Ліберальна‑дэмакратычную партыю. »Гэтая партыя ўжо даўно вызначылася са сваім кандыдатам, які шчыра заяўляе, што вядзе перадвыбарную прэзідэнцкую кампанію. Больш за тое, і мясцовыя выбары былі выкарыстаны партыяй, каб праінфармаваць выбаршчыкаў аб сваім кандыдаце. Многія бачылі, што прадстаўнікі ЛДП распаўсюджвалі матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты мясцовых саветаў, на якіх адначасова гаварылася, што іх лідэр Сяргей Гайдукевіч з’яўляецца патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты», — сказаў ён.

«Тое, што з’явілася шмат патэнцыйных кандыдатаў, можа нас толькі радаваць, — заявіў Лазавік. — Множнасць пунктаў гледжання, якая існуе ў грамадстве, павінна адлюстроўвацца нейкім чынам і падчас выбарчай кампаніі».

Як мяркуе сакратар Цэнтрвыбаркама, вялікая колькасць кандыдатаў будзе садзейнічаць таму, што выбаршчыкі «змогуць вызначыцца, хто з іх найбольш блізка стаіць да іх па ідэалагічных поглядах, наколькі іх праграмы адпавядаюць іх пажаданням».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?