Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°С,

днём плюс 21—27°С, у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей да плюс 30°С.

Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°C, днём плюс 25—27°C.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 3 чэрвеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у паўднёвых раёнах дажджы моцныя, магчымы град. Месцамі навальніцы. Вецер усходні 5—10 м/с, днём пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—18°С, днём плюс 22—28°С, пераважна па ўсходняй палове да плюс 30°С.

4 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночны 5—10 м/с, днём месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—18°С, днём плюс 16—23°С, па ўсходзе плюс 24—26°С.

У Мінску 3 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°C, днём каля плюс 28°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?