1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у дзіцячым цэнтры »Косма», размешчаным на тэрыторыі гандлёвага дома »Ждановічы», адбудзецца забег самых юных грамадзян краіны.

Пра гэта паведаміў старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання «Разуменне» Андрэй Маханько.

Паводле яго слоў, гэтае маляўнічае мерапрыемства праводзіцца ў Беларусі ўжо трэці год.

У спаборніцтве бяруць удзел хлопчыкі і дзяўчынкі да года.

»Забег паўзункоў» праводзіцца на дыстанцыі пяць метраў па мяккай і рознакаляровай бегавой дарожцы.

Паколькі дзеці, якія бралі ўдзел у першых забегах, падраслі, для іх падрыхтавана новае цікавае спаборніцтва — «заезд бегункоў» на яркіх пластыкавых машынках фірмы «Палессе». Дыстанцыя забегу — 30 метраў.

Пераможцам спаборніцтваў будуць уручаны прызы ад фірмы «Палессе», а ўсім удзельнікам заездаў — сувеніры ад арганізатараў, бясплатныя сямейныя фота ад студыі «Харызма», а таксама сертыфікаты часопіса «МалышОК».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?