Навуковая лабараторыя «Фенікс» на Марсе перастала функцыянаваць. Спроба НАСА ўсталяваць сувязь з апаратам вынікаў не дала.
Пра гэта паведамілі ў лабараторыі рэактыўнага руху (Пасадэна, Каліфорнія), якая кантралюе апараты на Марсе.
— «Фенікс» вельмі дапамог у даследаваннях і працаваў даўжэй за меркаваны тэрмін эксплуатацыі, — паведаміў супрацоўнік лабараторыі Фок Лі. Нягледзячы на тое, што праца касмічнага апарату ўжо скончаная, вывучэнне інфармацыі пра дзейнасць навуковай лабараторыі працягнецца яшчэ некаторы час.
Кантакт з «Феніксам» перарваўся ў лістападзе 2008 году. У студзені, лютым і красавіку гэтага году НАСА беспаспяхова спрабавала аднавіць сувязь з лабараторыяй.
Мяркуецца, што «Фенікс» спаралізавалі суровыя марсіянскія зімы. На здымках, зробленых на станцыі
«Фенікс» здзейсніў пасадку на Чырвоную планету 25 мая 2008. Замест трох месяцаў, запланаваных лабараторнымі даследаваннямі, якія каштавалі $475 млн, ён прапрацаваў пяць. «Фенікс» перадаў на Зямлю каля 25 тысяч здымкаў. З яго дапамогай былі знойдзеныя два мінералы, паказваючы, што ў мінулым на Марсе была вада.





