Пакуль у Беларусі вешанне замочкаў на мост у знак свайго давечнага кахання — экстравагантны модны рытуал, дык у Парыжы падобная з'ява ўжо трапіла пад азначэнне шкоднай.

Учора гарадскія ўлады Парыжу пачалі здымаць каля 2000 мініятурных замочкаў з маста Пон Дэзар, які лічыцца «мастом закаханых».

Некаторыя парыжцы ды госці французскай сталіцы мяркуюць, што гарадскія ўлады «бураць рамантыку». Кажуць, што любоўныя замочкі «можа, і не творы мастацтва, але яны частка парыжскіх традыцыяў». У дадатак яны выказваюць думку, што гэты захад гарадскіх уладаў можа пашкодзіць іміджу «сталіцы кахання».

У процівагу гэтаму меркаванню прэсавы сакратар гарадской рады Парыжу заяўляе, што як раз замочкі, пераважна заржавелыя і збуцвелыя, псуюць аблічча гістарычных славутасцяў.

Ужо шмат гадоў мост Пон Дэзар з'яўляецца магнітам для закаханых пар. Паводле завядзёнкі каханкі выгравіроўваюць на корпусе замка свае імёны або ініцыялы, прачулыя словы кахання, сэрцэйкі, ды іншую любоўную сімболіку, а потым замыкаюць замкі на парэнчах або папярочках маста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?