Лідэры апазіцыі ўпёрліся ў пытанне: якім чынам вызначыць кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары? Што пра тое думаюць інтэлектуалы і маральныя аўтарытэты?
Уладзімір Арлоў: «Мяркую, што ўсе кандыдаты ў прэзідэнты цвяроза ацэньваюць шансы на перамогу і не надта імкнуцца выбіраць са сваіх шэрагаў адзінага прэтэндэнта. Бо цяпер можна толькі назапашваць нейкі палітычны досвед і капітал. Калі захочуць, то змогуць дамовіцца паміж сабой самі.
Я згодны з тымі, хто ў дадзены момант не бачыць у абранні адзінага кандыдата вялікага сэнсу».





