Элітны гатэль Кемпінскі мае з’явіцца каля будынка Белдзяржцырка ў Мінску да канца 2013 года. Адпаведны указ № 243 падпісаны 11 мая кіраўніком дзяржавы.

Праектаванне і будаўніцтва комплекса будзе ажыццяўляць СААА «Эліт Эстэйт» за кошт уласных сродкаў. А вось

зямельны ўчастак паміж праспектам Незалежнасці, вуліцай Янкі Купалы і Свічлаччу прадастаўляецца заказчыку «ў арэнду без правядзення аўкцыёна і без збірання платы за заключэнне дамовы арэнды».

Апроч таго, «Эліт Эстэйт» вызваляецца ад аплаты мытаў і ПДВ пры ўвозе тавараў для праектавання, будаўніцтва і абсталявання комплекса збораў у бюджэт Мінска і адлічэнняў у фонд прэзідэнта.

Каб спрасціць працэдуру працягнення на будоўлю гастарбайтэраў, рашэнні аб выдачы спецдазволаў на права працы ў Беларусі будуць выдавацца на працягу 2–7 дзён.

«Элит-Эстэйт» — кампанія, створаная пры маскоўскай мэрыі. Усе ранейшыя праекты рэалізоўваліся ў Маскве і Падмаскоўі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?