Сканчаецца тэрмін працы пасла Гебхардта Вайса. Ён мае пакінуць пляцоўку ў Мінску.

Афіцыйна імя новага пасла пакуль не называецца. Але нефармальна вядома, што ім стане Крыстаф Вайль. Вайль кадравы дыпламат, з досведам працы ў Маскве і Цэнтральнай Азіі.

Усіх цікавіць, ці новы пасол будзе працягваць курс Вайса на будаванне асаблівага асабістага даверу з Лукашэнкам і ягонымі найбліжэйшымі дарадцамі. Многія ў грамадзянскай супольнасці Нямеччыны асуджалі такую палітыку, як і ігнараванне Вайсам беларускай апазіцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?