Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск вылецеў у нямецкі Ахен, дзе сёння атрымае ўзнагароду Карла Вялікага — за ўнёсак у аб’яднанне Еўропы. Гэта галоўная ўзнагарода Германіі, якую атрымліваюць палітычныя дзеячы і арганізацыі, чыя праца скіраваная на ўзмацненне еўрапейскага адзінства.

Увечары арганізатары зладзілі ўрачыстую вячэру ў гонар лаўрэата. Дональда Туска будзе суправаджаць вялікая дэлегацыя з Польшчы. Сярод запрошаных — Уладзіслаў Барташэўскі, Аляксандр Кваснеўскі, Ежы Бузек, Марэк Бэлька, Ян Кшыштаф Бялецкі, Казімір Марцінкевіч, Анджэй Вайда, Анда Ратэнберг, Лёнік Тарасевіч, Норман Дэвіс.

Прамову ў гонар кіраўніка польскага ўраду скажа канцлер Германіі Ангела Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?