Турцыя будзе развіваць трубаправод Самсун – Джэйхан, а таксама расійцы змогуць ездзіць адпачываць у гэтую краіну без візаў. Такія вынікі візіту прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Анкару.
У сераду Дзмітрый Мядзведзеў правёў ў Анкары перамовы з прэзідэнтам Турцыі Абдулой Гюлем, а затым – з турэцкім прэм'ер-міністрам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
Галоўныя дакументы былі падпісаныя па выніках перамоваў Мядзведзева і Эрдагана.
Пад дамовай аб супрацоўніцтве ў сферы будаўніцтва і эксплуатацыі на пляцоўцы ў Акую ў Турцыі з расійскага боку свой подпіс паставіў Ігар Сечын.
Кантрольны пакет кампаніі – уладальніка станцыі заўсёды будзе ў Расіі, заявіў журналістам кіраўнік дзяржкарпарацыі «Росатам» Сяргей Кірыенка.





