Апошнімі месяцамі назіраецца тэндэнцыя — новабуды даражаюць, а старыя кватэры таннеюць.
Нацыянальнае кадастравае агенцтва вядзе падлік усіх заключаных здзелак з кватэрамі. На працягу апошняга месяца было зарэгістравана 420 пакупак. Калі адкінуць зусім нерэалістычныя цэны — накшталт двухпакаўёкі па $240 за метр, — атрымліваецца, што
сярэдняя цана квадратнага метра кватэры на другасным рынку жылля складае $1295.Пры гэтым кватэры патрохі, але таннеюць. У пачатку года адпаведны паказчык складаў $1315.
Сярэдні кошт прапановы на другасным рынку большы прыблізна на $100 за кожны метр, але ў выніку гандлю цана змяншаецца.
А вось сярэдні кошт квадратнага метра ў новабудах, паводле падлікаў сайта realt.by, дасягнуў $1301.З пачатку года рост цэн склаў 4,3%, бо ў студзені цана складала $1243.





