«Океан Ельзи» ці не адзіны гурт з суседніх краін, што даволі часта з’яўляецца ў Беларусі. Нягледзячы на гэта «ОЕ» заўсёды прыцягвае цікавасць, а трапіць на яго выступ не вельмі проста.
На гэты раз украінцы прывезлі ў Мінск праграму з Dolce Vita тура, у якую увайшлі старыя песні ды некалькі новых з апошняга аднайменнага альбому.
Як водзіцца, Вакарчук з кампаніяй перад выступам паразмаўлялі з журналістамі. На гэты раз, унікнуўшы гутаркі пра ўкраінскую палітыку, гутарылі аб украінскай мове, «Ляпісах», ды новым альбоме.
«Мяне цікавіць не столькі пытанне чысціні ўкраінскай мовы (а мова нашых песняў не такая ўжо чыстая), а яе жыццёвасць. Я хачу, каб украінская мова жыла і каб на ёй размаўляла як мага больш людзей.
Увогуле пытанні мовы ў творчасці (у адрозненні ад мовы ў палітыцы) — пытанне надуманнае. Галоўнае сэрца, якое адчувае або не. Я спяваю, — распавёў Вакарчук. Што датычыць загалоўнай песні з новага альбома яна, зразумела, навеяная творамі Феліні: «Вядомы фільм Феліні іранізаваў над старой італьянскай арыстакратыяйпа-украінску , бо гэта мая першая мова»
Вакарчук таксама пахваліў Міхалка: «Прыязны нам гурт, а яшчэ і запісваемся на адной студыі. Скажам так — гэта не тая музыка, якую я буду слухаць дома, але мне падабаецца іх апошні рух да больш рокавага, валявога гучання, ён мне сугучны. Мне вельмі падабаецца іх іронія ў творчасці, якую я ў сваіх песнях не заўсёды гатовы выстаўляць».
А потым быў канцэрт. Ён звыкла пачаўся на 40 хвілін пазней запланаванага. Публіка ўжо пачынала абурацца, аднак калі «ОЕ» з’явіліся на сцэне і зайгралі «
«ОЕ» нават заспявалі у Мінску новы хіт «Небо над Дніпром», які збіраліся выконваць толькі ў тых гарадах, што ляжаць ля гэтай вялікай ракі.
«Океан Ельзи» на канцэртах і ў запісах — непараўнальныя рэчы. Меладычнасць студыйных альбомаў падчас жывога выканання напаўняецца мноствам імправізацый. А гэта заўсёды прываблівае. Разам з шалёнай харызмай Вакарчука «ОЕ» ператвараецца ў бомбу. І ёй не замінаюць нават слязлівыя тэксты пра каханне.
Наступныя беларускія канцэрты «ОЕ» пройдуць: 13.05 Віцебск,17-га Брэст,18-га Баранавічы,19-га Гомель. «Фортка» паміж віцебскім і брэсцкім выступамі выкліканая днём нараджэння Святаслава Вакарчука, які ён плануе адзначыць адно з блізкімі людзьмі.
«Океан Ельзи» — ці не самы вядомы ўкраінскі





