12-га траўня ў межах мінскага фотасалона наФотафоруме-2010 адбылася цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў першага беларускага конкурсупрэс-фатаграфіі .
Удзел у конкурсе «
Арганізатарамі конкурсу выступілі прафесійныя фотарэпарцёры. У журы ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з розных краін, у тым ліку штатныя супрацоўнікі вядучых сусветных агенцтваў — Associated Press, Agence
У конкурсе прынялі ўдзел фатографы як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.
Сярод пераможцаў чатыры прадстаўніка рэгіёнаў (Зянько Васіль, Стоўбцы; Саенка Аляксандр, Гродна; Цітоў Мікалай, Магілёў; Рубчэня Алег, Слуцк). Большасць лаўрэатаў конкурсу жыве і працуе ў Мінску. Сярэдні ўзрост удзельнікаў - 38 гадоў. У спісе лаўрэатаў дзве дзяўчыны.
Пераможцамі у наступных намінацыях сталі:
«Навіны»: Васіль Фядосенка, Віктар Драчоў, Дзмітрый Брушко.
«Людзі ў навінах»: Андрэй Лянкевіч, Юлія Дарашкевіч, Наталля Аблажэй.
«Спорт»: Віктар Драчоў, Васіль Фядосенка, Юлія Дарашкевіч.
«Паўсядзённае жыццё»: Віктар Драчоў, Васіль Зянько, Наталля Аблажэй.
«Партрэт»: Віктар Драчоў, Васіль Фядосенка, Віктар Драчоў.
«Мастацтва і забавы»: Віктар Драчоў, Наталля Аблажэй, Аляксандр Саенка.
«Прырода»: Аляксандр Саенка, Мікалай Цітоў, Алег Рубчэня.
«Гламур, рэклама»: Віктар Драчоў, Аляксандр Канатоп, Сяргей Грыц.
Гран-пры «Прэс-фота Беларусі 2010» атрымаў Віктар Драчоў.
Віктар Драчоў нарадзіўся ў 1957 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у агенцтве друку «Навіны» (АПН), у «Камсамольскай праўдзе». Зараз здымае для агества Франс Прэс (Agence France-Presse). Летам 2009 года ў рамках Міжнароднага фестывалю фотажурналістыкі VISA POUR L'IMAGE (Перпіньян, Францыя) адбылася персанальная выстава Віктара Драчова.
Пабачыць выставу з працамі пераможцаў можна на Фотафоруме-2010 (Я.Купалы, 27), а таксама на сайце конкурса.
В.Фядосенка, акцыя пратэсту ў Мінску ў 2006 г. (1-ае месца ў намінацыі «Навіны»).
В.Драчоў, партрэт У.Пятрова, які праходзіць лячэнне ў Гомельскім інстытуце радыяцыйнай медыцыны (1-ае месца ў намінацыі «Партрэт»).
А.Саенка, карпы ў рыбацкіх сетках (1-ае месца ў намінацыі «Прырода»).
А.Лянкевіч, жанчына са сцягам на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (1-ае месца ў намінацыі «Людзі ў навінах»).
В.Драчоў, экстрэмальны спорт (1-ае месца ў німанацыі «Спорт»).
В.Драчоў, сабака шпацыруе па плошчы (1-ае месца ў намінацыі «Гламур, рэклама»).
В.Драчоў, Каляды (1-ае месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы»).
В.Драчоў, хлопчык чакае, пакуль бабуля пакорміць жывёл (1-ае месца ў намінацыі «Паўсядзённае жыццё»).
Ю. Дарашкевіч, спаборніцтвы па бальных танцах сярод інвалідаў-вазочнікаў (3-ае месца ў намінацыі «Спорт»).
Ю. Дарашкевіч, спецназаўцы адбіраюць у маладзёна сцяг на Кастрычніцкай плошчы Мінска (2-ое месца ў намінацыі «Людзі ў навінах»).





