У аэрапорце сталіцы Лівіі — Трыпалі — разбіўся самалёт. Пра гэта паведамляе ІТАР‑ТАСС са спасылкай на службу бяспекі аэрапорта. Загінулі 105 чалавек.
Паводле папярэдніх звестак, самалёт, які ляцеў з Паўднёвай Афрыкі, пацярпеў катастрофу пры заходзе на пасадку.
Паводле інфармацыі Al Jazeera, сярод загінулых — 94 пасажыры і 11 членаў экіпажу.
Паведаецца, што загінуў 61 грамадзянін Нідэрландаў. Зазначаецца, таксама пры падзенні самалёта ўдалося выжыць васьмігадоваму хлопчыку.





