Чатыры супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях загінулі падчас ліквідацыі пажару на тэрыторыі Мінскага завода вылічальнай тэхнікі, дзе раніцай 11 мая гарэў склад, што арандуецца ў прадпрыемства.

Пажар пачаўся ў 09:05. У 9.50 падчас яго ліквідацыі адбылося абвальванне даху. Пад заваламі апынуліся сем супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Усіх пацярпелых дасталі з‑пад завалаў. «Двое з іх памерлі на месцы пры правядзенні рэанімацыйных мерапрыемстваў, яшчэ двое — у бальніцы. Зараз яшчэ трое супрацоўнікаў знаходзяцца ў бальніцы», — паведаміў прэс‑сакратар Міністэрства Віталь Навіцкі.

У 10:08 пажар быў лакалізаваны, а ў 11.38 ліквідаваны. У тушэнні пажару на плошчы каля 200 квадратных метраў былі задзейнічаныя 105 чалавек і 25 адзінак тэхнікі МНС.

На месца пажару прыбыў пракурор Мінска Мікалай Кулік. Вырашаецца пытанне пра завядзенне крымінальнай справы.

Імёны загінулых — Вадзім Лесік (1977 года нараджэння, жанаты, двое дзетак), Дзмітры Лоўдар (1975, жанаты, адно дзіця), Андрэй Мухін (1969, жанаты, двое дзяцей) і Юры Сысой (1978, жанаты, адно дзіця).

 forum.onliner.by і Салідарнасці.

forum.onliner.by і Салідарнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?