Нефармальны саміт СНД прайшоў вечарам 8 мая ў падмаскоўнай рэзідэнцыі «Горкі».

У сустрэчы бралі ўдзел прэзідэнты Арменіі — Серж Саргсян, Беларусі — Аляксандр Лукашэнка, Казахстана — Нурсултан Назарбаеў, Расіі — Дзмітрый Мядзведзеў, Таджыкістана — Эмамалі Рахмон, Туркменістана — Гурбангулы Бердымухамедаў, Украіны — Віктар Януковіч, а таксама выканаўца абавязкаў прэзідэнта Малдовы Міхай Гімпу, прэм’ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіееў, старшыня выканкама — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Адкрываючы саміт, прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў вітаў новага ўдзельніка савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці — прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. «Мы ўсе гатовы да максімальна цеснага ўзаемадзеяння з Украінай у справе ўсебаковага ўмацавання патэнцыялу Садружнасці Незалежных Дзяржаў», — сказаў Мядзведзеў.

Прадугледжвалася, што лідэры Садружнасці выкарыстаюць сустрэчу для абмену думкамі аб стане і перспектывах далейшага ўзаемадзеяння на прасторы СНД.

Сустрэчы ў рамках СНД папярэднічаў нефармальны саміт АДКБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?