На сталічнай плошчы Бангалор загарэлася вайсковая спецтэхніка. Відавочцы ўпэўненыя, што машына накіроўвалася для ўдзелу ў рэпетыцыі святочнага парада.

Як сцвярджаюць эксперты, пацярпела станцыя пастаноўкі перашкод на базе гусенічнага цягача.

Паводле відавочцаў, спецтэхніка загарэлася яшчэ на вуліцы Сурганава, калі ваенізаваная калона накіроўвалася з мікрараёна Уручча ў цэнтр Мінска. Астатняя тэхніка рушыла на рэпетыцыю парада, а цягач заглух. Пазней адбылося ўзгаранне. Аднак машыну хутка транспартавала на плошчу Бангалор, каб было больш месца для тушэння. Пагасілі за 10 -15 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?