На Усходнія могілкі прыйшлі два дзесяткі чалавек. Сярод іх — Бураўкін, Грушавы, гросмайстар Купрэйчык, удава пісьменніка.

Генадзь Бураўкін.

Генадзь Бураўкін.

Уладзімір Някляеў.

Уладзімір Някляеў.

На Усходніх могілках Мінска 7 мая былі ўскладзеныя кветкі да магілы беларускага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003).

Да магілы прыйшлі два дзесяткі чалавек: сярод іх — Генадзь Бураўкін, Генадзь Грушавы, гросмайстар Віктар Купрэйчык, удава пісьменніка Ірына Быкава. Акцыя была зладжана грамадскай ініцыятывай «Гавары праўду!».

У часе мерапрыемства быў ініцыяваны збор подпісаў за наданне імя Васіля Быкава вуліцы Ульянаўcкай у Мінску, адной са станцый мінскага метрапалітэна, а таксама вуліцы Парыжскай Камуны ў Гродне.

«Развітацца з Васілём Быкавым у чэрвені прыйшлі 50 тыс. чалавек. Я думаю, што сабраць столькі подпісаў праблемы не будзе», — сказаў кіраўнік ініцыятывы «Гавары праўду!», пісьменнік Уладзімір Някляеў
, асабліва падкрэсліўшы, што трэба змагацца за наданне імя Быкава цэнтральным вуліцам, а не на выселках у Ждановічах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?