Прэзідэнт В’етнама Нгуен Мінь Чыет наведае Беларусь з афіцыйным візітам 12—15 мая. Пра гэта паведамілі ў пасольстве В’етнама ў Беларусі.

Падчас трохдзённага візіту запланавана сустрэча Нгуен Мінь Чыета з беларускім прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

Больш падрабязная праграма візіту пакуль не абвяшчаецца. Аднак, паводле звестак БелаПАН, в’етнамскі прэзідэнт таксама сустрэнецца з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім.

Чакаецца таксама, што міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэнецца са сваім в’етнамскім калегам, які прыбудзе ў Мінск у складзе афіцыйнай дэлегацыі.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведваў В’етнам з афіцыйным візітам у красавіку 2008 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?