Заўтра, 6 траўня ў Мінску адкрыецца першая аўтаматызаваная аўтазапраўная станцыя (АЗС). На новай АЗС кіроўцы змогуць абысціся без аператара, каб замовіць паліва, заплаціць за яго і заліць ў бак.
Касіра заменіць спецыяльны тэрмінал, размешчаны ў двух метрах ад калонак.
Аўтаматызаваная АЗС знаходзіцца на Партызанскім праспекце, 156а, і ўводзіцца ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі. Праектная магутнасць станцыі — 250 заправак у суткі.





