Парламент Казахстана прапанаваў замацаваць за прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым пажыццёвы статус «лідэра нацыі», які вызваляе яго ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Адпаведныя папраўкі ў заканадаўства прапанавала ўнесці група дэпутатаў казахскага Мажыліса.
Папраўкі, у прыватнасці, прадугледжваюць ўзгадненне з Назарбаевым ўсіх ініцыятываў ва ўнутранай і знешняй палітыцы.
Размова, аднак, не ідзе аб пажыццёвым абранні яго прэзідэнтам. Закон аб выбарах змяняць не плануецца.
Першаму прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву ў ліпені гэтага года спаўняецца 70 гадоў. Тэрмін яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў скончыцца ў 2012 годзе. Ён кіруе краінай з 1990 года.





