У Таджыкістане пачалася кампанія па абмежаванні рэкламы сотавых кампаній. У прыватнасці,

у Душанбе пачалі дэмантаваць шчыты з такой рэкламай.
Адпаведнае рашэнне было прынята пасля заявы прэзідэнта краіны Эмамалі Рахмона аб неабходнасці упарадкаваць выкарыстанне тэлефонаў у Таджыкістане.

Па яго словах, грамадзяне краіны трацяць на сотавую сувязь занадта шмат сродкаў. Эмамалі Рахмон адзначыў, што гадавы даход аператараў складае каля $ 320 млн. Пры гэтым штомесячны кошт карыстання адным тэлефонам складае каля $11.

Пасля заявы Эмамалі Рахмона на тэлеканалах Таджыкістана пачалі дэманстраваць сюжэты пра шкоду, якую здольныя нанесці здароўю чалавека мабільныя тэлефоны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?