Расспажыўнагляд забараніў увоз у Расію арэхаў і сухафруктаў з Таджыкістана, у тым ліку прыватнымі асобамі, праз успышкі поліяміэліту ў рэспубліцы.

Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка таксама даручыў канфіскаваць з гандлёвых сетак сухафрукты і арэхі з гэтай краіны.

Па дадзеных Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на канец красавіка ў Таджыкістане зарэгістраваны 171 выпадак вострага паралічу, у тым ліку 168 выпадкаў сярод дзяцей да 15 гадоў. 12 хворых памерлі. У 32-х выпадках дыягназ поліяміэліт быў пацверджаны лабараторна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?