Увечары 4 мая ў дарожна‑транспартным здарэнні ў Магілёўскім раёне тры чалавекі загінулі і два былі паранены. Пры выездзе на галоўную дарогу мікрааўтобус »Форд», якім кіраваў 37‑гадовы мужчына, сутыкнуўся з «Опелем».

У выніку ДТЗ загінулі 24‑гадовы мужчына і муж з жонкай адпаведна 1957 і 1961 гадоў нараджэння, якія ехалі ў «Опелі» . Яшчэ два чалавекі, у тым ліку двухгадовы хлопчык, былі паранены і змешчаны ў бальніцу. Усе — жыхары Магілёва. На месца здарэння выбывала следча‑аператыўная група МУС.

У Мазырскім раёне Гомельскай вобласці катанне маладых людзей на аўтамашыне прывяло да гібелі дзяўчыны 1992 года нараджэння, жыхаркі Калінкавіч.

За рулём «Жыгулёў» знаходзіўся 17‑гадовы юнак, які не мае правоў на кіраванне транспартным сродкам.

Ён не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў металічную агароджу дарогі. Пасажыры, 14‑гадовы школьнік і дзяўчына, атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.

У бальніцы дзяўчына памерла.

Паводле інфармацыі ўпраўлення ДАІ МУС, за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 10 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх шэсць чалавек загінулі і 10 атрымалі раненні, у тым ліку чацвёра дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?