«За апошні час мы шмат зрабілі для будавання адносінаў з нашымі заходнімі партнёрамі. Але калі браць у цэлым, я б не сказаў, што мы зрабілі ўсё, на што разлічвалі, і што Захад пайшоў нам насустрач»,

— заявіў 4 мая ў інтэрв’ю агенцтву Рэйтэр Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне аб адносінах Беларусі з Захадам. Вытрымкі з інтэрв’ю апублікаваны 5 мая на сайце інфармацыйнага агенцтва.

«Ёсць добрыя зрухі, але гэта працэс няздзейсненых надзей. Мы чакалі ад Захаду большага», — сказаў ён.

Лукашэнка назваў заходніх палітыкаў «безадказнымі», заявіўшы, што ў якасці крокаў у адказ для паляпшэння адносінаў з Беларуссю Еўрасаюз павінен аднавіць паўнавартасны палітычны дыялог з Мінскам, адмовіцца ад візавых санкцый і вярнуць краіне гандлёвыя прэферэнцыі, якіх яна пазбавілася некалькі гадоў таму з‑за палітычных рознагалоссяў з Захадам.

«Мы зробім роўна столькі крокаў, колькі гатовы зрабіць Захад. Я не магу нават сказаць пра тыя адчувальныя крокі, якія я зрабіў, і Захад нас кінуў. І гэта нам дорага каштавала», — сказаў Лукашэнка.

Каментуючы меркаванне заходніх палітыкаў аб тым, што Беларусь занадта марудна рухаецца па шляху дэмакратычных пераўтварэнняў, а таксама крытыку ў бок Мінска за нежаданне ўвесці мараторый на смяротную кару, кіраўнік беларускай дзяржавы назваў гэтыя абвінавачанні толькі падставай. »Захаду не падабаецца наш курс і цяперашні прэзідэнт. Вось і ўсё. Давайце будзем шчырымі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?