Прэзідэнт дэвелоперскай кампаніі ЗАТ «Інтэка» Алена Батурына падала справаздачу аб даходах, якія ў 2009 годзе склалі 3 095 000 000 расійскіх рублёў (больш за мільярд даляраў), што амаль у 4 тыс. разоў болей, чым у яе мужа — мэра Масквы Юрыя Лужкова.

У дэкларацыі аб даходах і маёмасці, якую Батурына апублікавала, згодна з указам прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, выдадзеным у маі мінулага года, таксама паказана, што жонка маскоўскага мэра мае ва ўласнасці дом і зямельны ўчастак у Аўстрыі, а таксама арандуе «апартаменты» ў Вялікабрытаніі і Іспаніі.

Батурына падавала справаздачу аб сваёй маёмасці і ў мінулым годзе, паказаўшы даходы прыкладна ў чатыры разы меншыя.

Прадстаўнік «Інтэка» Генадзь Церабкоў заявіў журналістам, што амаль усе свае даходы — 27 млрд рублёў — Батурына выдаткавала на выплату даўгоў кампаніі, якія моцна павялічыліся ў крызісны год.

Астатнія грошы Батурына заплаціла ў якасці падатку на даходы фізічных асоб.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?