…яму 45 гадоў, жыве ён ў Аўстраліі і валодае крамай, і ён ўпраўду зацята змагаецца з Ліхам.

Камера назірання ў гандлёвым цэнтры паўднёвааўстралійскага горада Адэлаіда зафіксавала, як уладальнік крамы коміксаў, што ў маркетынгавых мэтах пераапрануўся ў Спайдэрмэна, барукаецца са злодзеям, які хоча скрасці дарагі асобнік комікса «Людзі-Х».

Дзеля прасоўвання продажаў 45-гадовы Майкл Балдэрстоун зладзіў у сваёй краме адмысловую акцыю-маскарад: запрасіў наведнікаў прыйсці пераапранутымі ў сваіх улюбёных герояў. Сам Балдэрстоун увабраўся ў строі чалавека-павука, які пры дапамозе сваіх здатнасцяў можа прыліпаць да сценаў і вядзе заўзятае змаганне з размаітымі злачынцамі.

На нейкім этапе маскараднага вечара Балдэрстоун заўважыў падазронага, непераапранутага, чалавека, які бадзяўся паміж паліцаў крамы. Заўважыўшы, што мужчына ўзяў комікс на суму 160 аўстралійскіх даляраў (каля 450 тыс. бр), Болдэрстоун паследваў за ім. «Раптам я адчуў, як у ва мне муляюць мае павучыныя пачуцці. Я не стаў адразу палохаць мужчыну, і адно сочыў за ім», - сказаў потым у інтэрв'ю ўладальнік крамы.

Без падтрымкі паліцыі Болдэрстоун намысліў узяць усё ў свае рукі. Маючы ўсяго 167 см росту і невялікую вагу, ён тым не менш выхапіў ў злодзея торбу са скрадзенай кнігай. Потым загадаў іншым наведнікам крамы заблакаваць усе дзверы крамы.

«На маё шчасце, парачка рыцараў Джэдаяў знаходзілася паблізку. Яны схапілі свае «светлавыя» мечы і заклалі ўваход да прыезду паліцыі», — кажа Балдэрстоун.

Пакуль Спайдэрмэн выкрываў кродзеж, а рыцары Джэдаі блакавалі выхады, Чалавек-маланка заступіў на варту за касай і абслугоўваў кліентаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?