Як паведаміў прэс‑сакратар польскай дыпмісіі Павел Марчук, пасол Генрык Літвін пакінуў Беларусь амаль адразу пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам. Зараз пасольствам кіруе часовы павераны Вітольд Юраш.

«Мы чакаем прызначэння новага пасла. Сітуацыя даволі складаная, бо рашэнне аб прызначэнні трэба ўзгадніць з прэзідэнтам краіны, а ў нас зараз выканаўца абавязкаў прэзідэнта. Магчыма, рашэнне па кандыдатуры будзе, але яго трэба ўзгадніць з больш шырокім колам асоб», — сказаў Марчук.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі,Літвін зойме пасаду намесніка міністра замежных спраў Польшчы, якая вакантная пасля гібелі ў авіякатастрофе Анджэя Крэмера.

Прадугледжваецца, што Літвін будзе курыраваць у МЗС усходні кірунак.

Генрык Літвін быў прызначаны паслом у Беларусі ў лютым 2006 года, аднак у сувязі з напружанасцю ў беларуска‑польскіх адносінах з‑за канфлікту ў Саюзе палякаў на Беларусі пачаў выконваць абавязкі толькі ў снежні 2007 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?