Класічны трохкутнік у Любанскім раёне Мінскай вобласці завяршыўся забойствам суперніка.

«Здавалася б, усё было добра ў сям’і 53‑гадовага брыгадзіра трактарнай брыгады з Любанскага раёна, які ажаніўся са сваёй падначаленай — 35‑гадовай запраўшчыцай трактарнай тэхнікі. Аднак мінулым летам ён даведаўся пра здраду жонкі з яго падначаленым — 35‑гадовым трактарыстам. Адбывалася усё як у класічным любоўным трохкутніку: сваркі, сыход з дому, просьбы спыніць сувязь і, нарэшце, пагрозы забойствам, якія рэалізаваліся 30 красавіка.

У гэты дзень каля 9‑й вечара падмануты муж, узяўшы з сабой абрэз паляўнічай стрэльбы, прыехаў у вёску, дзе жыў супернік, і стрэліў з абрэза яму ў жывот. Пацярпелы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.

Па дадзеным факце пракуратура Любанскага раёна завяла крымінальную справу па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Падазраваны арыштаваны, вядзецца следства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?