Наведнікаў форуму завабліваюць муляжамі зброі, экзатычнымі жывёламі і акрабатамі.

 Сёлетнюю выставу Алег Праляскоўскі адкрываў у якасці міністра інфармацыі.

Сёлетнюю выставу Алег Праляскоўскі адкрываў у якасці міністра інфармацыі.

 Ваенная тэматыка дамінуе на 14-й выставе.

Ваенная тэматыка дамінуе на 14-й выставе.

 Аднымі з самых актыўных папулярызатараў уласнай прадукцыі былі выданні МУС.

Аднымі з самых актыўных папулярызатараў уласнай прадукцыі былі выданні МУС.

 Газеты наведнікам выставы раздавалі міліцыянты ў форме розных гадоў.

Газеты наведнікам выставы раздавалі міліцыянты ў форме розных гадоў.

 Форум наведаў былы камандзір СОБРа Дзмітрый Паўлічэнка.

Форум наведаў былы камандзір СОБРа Дзмітрый Паўлічэнка.

 Павільён кубінскіх СМІ.

Павільён кубінскіх СМІ.

 Гасцей выставы забаўлялі творчыя калектывы. Тут можна было пачуць беларускую мову.

Гасцей выставы забаўлялі творчыя калектывы. Тут можна было пачуць беларускую мову.

 Апосум. Фота «Салідарнасць».

Апосум. Фота «Салідарнасць».

 Пляцоўка незалежных СМІ з рэгіёнаў. Ці не ўпершыню на выставе. Фота «Салідарнасць».

Пляцоўка незалежных СМІ з рэгіёнаў. Ці не ўпершыню на выставе. Фота «Салідарнасць».

Сёлетняя выстава «СМІ ў Беларусі» прысвечаная 65-годдзю Перамогі. Гэта наклала заўважны адбітак на афармленне выставачных пляцовак друкаваных і электронных СМІ. Муляжы зброі часоў Другой сусветнай вайны, як і георгіеўскія стужкі можна было бачыць і на мінулых выставах, але сёлета нават беглы агляд пляцовак стварае адчуванне спаборніцтва: як размясціць найбольшую колькасць кулямётаў ды гранатаў на метры арандаванай плошчы.

Сярод лідэраў «гонкі ўзбраенняў» аказалася пляцоўка СМІ Гомельшчыны. Тутэйшыя выдаўцы, акрамя гэтага, здолелі спалучыць, здавалася б, неспалучальнае — муляж памежнага слупа СССР ды ікону. Увогуле, афіцыйнае адкрыццё «СМІ ў Беларусі» з кожным годам усё больш нагадвае карнавал: балонікі, акрабаты, разносчыкі прэсы, апранутыя ў самы розныя ўзоры вайсковай, пажарнай і міліцэйскай формы.

Многія з газет, што раздавалі гасцям выставы, дарэчы, аказаліся леташнімі. Так, карэспандэнту НН прапанавалі пачытаць «На страже» за кастрычнік 2009 года. Сёлета задзейнічалі экзатычных жывёл — калі «Аргументы и факты» традыцыйна шукалі новых чытачоў з дапамогай сабакі добрага заводу, то побач з пляцоўкай тэлерадыёкампаніі «Мір» можна было пабачыць апосума. Аднымі з самых актыўных на выставе былі прадстаўнікі СМІ Міністэрства ўнутраных спраў. Маладыя людзі ў міліцэйскай форме ўсіх часоў і народаў раздавалі наведнікам газеты і буклеты.

Адкрывала выставу спявачка Аляксандра Гайдук. Песню Валянціны Талкуновай «Если б не было войны» яна выйшла выконваць у бліскучых туфлях на такіх высокіх абцасах, што за Аляксандру міжволі стала трывожна.

Упершыню ў якасці міністра інфармацыі выступіў Алег Праляскоўскі. Галоўны ідэолаг краіны Усевалад Янчэўскі па паперцы зачытаў вітанне ад Лукашэнкі. У першых шэрагах VIP-гасцей былі заўважаныя кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і міністр культуры Павел Латушка.

Асаблівасцю сёлетняй выставы стаў удзел у ёй Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі». Дзякуючы гэтаму, наведнікі форума могуць пазнаёміцца з больш чым дваццаццю незалежнымі выданнямі з усёй краіны — «Газетай Слонімскай», Intex-press, «Вольным Глыбокім», «Інфа-кур’ерам», «Брестской газетой», «Газетай для вас» ды іншымі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?