Беларуска Алена Вініцкая выйграла традыцыйны Пітсбургскі марафон, паведамляе Post Gazette. Яна пераадолела дыстанцыю за 2 гадзіны, 42 хвіліны і 33 секунды, больш чым на тры хвіліны апярэдзіўшы найбліжэйшую пераследчыцу.

«Ведаеце, я ўжо немаладая жанчына. Выдатна спаборнічаць разам з маладымі дзяўчатамі і перамагаць. Я проста бегла ў сваім тэмпе і пасля 14‑й мілі аднаасобна захапіла лідэрства да самага фінішу», — пракаментавала свой поспех 36‑гадовая беларуска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?