Якаснага нацыянальнага прадукту ў аўдыётэках FМ-радыёстанцый недастаткова, заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі 3 мая падчас анлайн‑канферэнцыі на сайце БелТА.

«На жаль, фактычна каля 300 песень усе радыёстанцыі рэспублікі круцяць па некалькі разоў на тыдзень. Такім чынам, музычны эфірны рынак насычаны аднастайным прадуктам», — сказаў ён.

Паводле слоў Праляскоўскага, «раней кожная FМ‑станцыя мела больш‑менш сваё аблічча. «Адны рабілі ўпор на рок‑музыку, другія — на поп‑музыку, трэція вяшчалі ў стылі рэтра, чацвёртыя давалі больш сусветнай класікі.

Сёння некаторыя радыёстанцыі ў музычным сегменце падобныя адна на адну», — адзначыў ён.

Пры гэтым Праляскоўскі мяркуе, што з увядзеннем 75‑працэнтнай квоты на трансляцыю беларускіх кампазіцый «адбыўся станоўчы штуршок у развіцці беларускага музычнага рынку», «адміністрацыйным шляхам узмоцнена праца па падтрыманні нацыянальнага музычнага прадукту на хвалях айчынных радыёстанцый».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?