Кангрэс Ліберальна‑дэмакратычнай партыі (ЛДП) пройдзе летам 2010 года, паведаміў лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч.

Паводле яго слоў, 30 сакавіка на імя кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея быў накіраваны ліст з просьбай дазволіць ЛДП арандаваць залу ў сталічным Палацы Рэспублікі для правядзення кангрэсу.

«Адказ з адміністрацыі ўжо прыйшоў. У ім не сказана ні так, ні не.

Нам адказалі, што трэба падаваць заяўку кіраўніцтву Палаца Рэспублікі», — адзначыў Гайдукевіч.

Палітык паведаміў, што ў найбліжэйшы час будуць пададзены заяўкі на правядзенне кангрэсу ў Палац Рэспублікі і канцэртную залу »Мінск».

«Нас задаволіць любая дата ў чэрвені‑жніўні», — сказаў Гайдукевіч.

Падчас кангрэса ЛДП плануе абмеркаванне ўдзелу партыі ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах, у тым ліку перадвыбарнай праграмы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Сяргея Гайдукевіча.

Нагадаем, з’езд ЛДП вылучыў прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі Гайдукевіча ў 2008 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?