З’явіўся чарговы нумар часопіса.
Яго тэма — беларускія гарады: якімі яны былі і якімі захаваліся. Мінск у пачатку ХVIII стагоддзя Яна Аляшэўскага, сярэдзіны ХІХ стагоддзя Тадэвуша Корзана, Вільня, Полацк… Выгляд населенага пункта стварае забудова. Таму шэраг публікацый прысвечаны праблеме аховы помнікаў архітэктуры.
Сярод аўтараў нумара — Дзяніс Дук, Іна Соркіна, Тамара Габрусь, Захар Шыбека. Агулам каля двух дзесяткаў гісторыкаў.
Таксама друкуецца цэлая галерэя старых паштовак з выглядамі беларускіх гарадоў і мястэчак.