У аўтобусе цётухна пытала ў пасажыраў, ці ведаюць яны, як па-беларуску «не отвлекайте водителя во время движения». Калі ніхто не змог даць адказу, сказала сама: «Не адваблівайце ўвагу». Этымалогія раскрывалася наступным чынам: вабіць — «привлекать», адвабіць — «отвлекать».

Сам я ў спрэчку не палез (хаця меў варыянт: «Не замінайце кіроўцу падчас руху»). Многія інтуітыўна разумелі, што спадарыня вярзе лухту, але парыраваць не маглі.

Мова фактычна ігнаруецца дзяржавай, амаль не гучыць у публічным ужытку, вось і чуеш такія абсурдныя дыялогі ў сталіцы Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?