Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і яго жонка Святлана далі ў Капенгагене прыём у гонар каралевы Даніі Маргрэтэ Другой іпрынца-кансорта Хенрыка.
Вячэру зладзілі ў рэстаране «Німб».
На прыём прыйшлі прадстаўнікі афіцыйнай расійскай дэлегацыі і чальцы дацкай каралеўскай сям’і, прадстаўнікі міністэрстваў і парламента Даніі.
У меню ўрачыстага прыёму былі стравы, аснову якіх складаюць прадукты з Расіі. Так, прапаноўваліся валаван з сахалінскай чырвонай ікрой, мільфей з сахалінскага краба з авакада і лаймам, канапкі з далёкаўсходняй корушкай, канапкі з салам і марынаваным агурком на жытнім хлебе, халадзец з расейскіх ракаў і інш. На дэсерт можна было паспрабаваць крэмболь з яблыкам, ангельскім соўсам і мятай, расейскі шакалад, сарбэ з лайма з расейскай гарэлкай.





