Самюэль Это'о і Жазэ Маўрынью пасля фінальнага свістка, Reuters.
Міланскі «Інтэр» па суме двух матчаў перайграў у 1/2 фіналу «Барселону» (3:1, 0:1) і выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе з мюнхенскай «Баварыяй».
28 красавіка ў Барселоне «Інтэр» не дазволіў «Барселоне» забіць больш за адзін гол (0:1, Піке, 84-я), і за кошт хатняй перамогі (3:1) выйшаў у фінал самага прэстыжнага еўрапейскага футбольнага кубка.
Ад 28-й хвіліны падапечныя Жазэ Маўрынью гулялі ўдзесяцёх – чырвоную картку атрымаў Ц’яга Моту. «Барселона» склала з сябе паўнамоцтвы дзеючага ўладальніка трафея.
У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць «Інтэр» і мюнхенская «Баварыя»,
якая ў сваім паўфінале перамагла «Ліён» (1:0, 3:0).
Фінал пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе.
Жазэ Маўрынью: Мы палілі крывёю «Камп Ноу»





