Мюнхенская «Баварыя» стала першым фіналістам футбольнай Лігі чэмпіёнаў. 27 красавіка ў гасцях яна перамагла «Ліён» з лікам 3:0.
Хет-трык аформіў харвацкі легіянер мюнхенцаў Івіца Оліч (26-я, 67-я, 77-я хвіліны).
У першым матчы тыдзень таму ў Мюнхене «Баварыя» перамагла 1:0.
Другі фіналіст вызначыцца ў сераду, 28 красавіка,
калі згуляюць «Барселона» і «Інтэр». 20 красавіка ў Мілане «Інтэр» перамог 3:1.
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе.





