Рэстаран Noma, размешчаны ў памяшканні старога пакгаўза ў Капенгагене, названы найлепшым рэстаранам у свеце, паведамляе The Wall Street Journal.
«Нома» — гэта скарочаная назва ад Паўночнаатлантычны Дом Ежы.
Тут распрацавана ўласная канцэпцыя прыгатавання страваў, якая прадугледжвае гатаванне ўсіх страваў з прадуктаў, вырашчаных у экалагічна чыстых раёнах Скандынавіі.
У рэстаране можна пакаштаваць стравы, прыправы для якіх прыгатаваныя з траваў, што растуць у Паўднёвай Швецыі, пакаштаваць бярозавы сок і пітную ваду на яго аснове, марскіх крабаў, злоўленых на Фарэрскіх выспах, ягады з Грэнландыі і авечы сыр з Ісландыі, мяса мускуснага быка і стравы з мясцовых водарасцяў.
Шэф‑кухарам рэстарана, які мае дзве зоркі Мішлен, з’яўляецца 32‑гадовы Рэнэ Рэдзэпі.





