Сёння раніцай галкіпер Андрэй Мезін прыбыў у размяшчэнне нацыянальнай каманды. Галкіпер даў згоду выступіць на чэмпіянаце свету ў Нямеччыне, які пачнецца 7 траўня.

З кандыдатурай чацвёртага лішняга брамніка (акрамя Мезіна, у зборнай знаходзяцца Віталь Коваль, Сяргей Шабанаў і Ігар Брыкун) наш трэнерскі штаб вызначыцца крыху пазней, піша Спортивная панорама.

Некалькі дзён таму Мезін пакінуў зборную і выехаў жа жонкі ў Кіеў, матываваўшы свой ад’езд няясным сваім статусам у складзе мінскага «Дынама».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна