«Акцыя Чарнобыльскі шлях — 2010» прысвечаная 24 м угодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Першы раз такая акцыя прайшла ў трэція ўгодкі катастрофы, 30 верасня 1989 года ў Мінску па ініцыятыве БНФ «Адраджэнне». Онлайн-рэпартаж з шэсця.
Месца збору, як і абацалі, абнеслі турнікетамі, людзей прапускалі праз металадэтэктары.
Арганізатарам сёлетняга Шляху была БХД. Выступае Віталь Рымашэўскі.
На акцыю прыйшлі прадстаўнікі іншых палітычных арганізацый.
Цікаўныя за турнікетамі пыталі: "Што сёння за канцэрт?"
На шэсце прынеслі пудзіла з надпісам "Накармлю Беларусь радыяцыяй".
Пудзілам зацікавілася і міліцэйскае начальства.
Паэты Генадзь Бураўкін (справа) і Уладзімір Някляеў выйшлі на Шлях.
Павал Севярынец заклікае далучацца да шэсця.





