Паўабаронца «Растова» і зборнай Беларусі Цімафей Калачоў вернецца на поле толькі пасля летняга перапынку ў чэмпіянаце Расіі (пасля 8 ліпеня).

Тэрмін лячэння і аднаўлення тэарэтычна можа скласці ад двух да шасці месяцаў, у залежнасці ад цяжкасці траўмы. Пакуль дакладна невядома, ці спатрэбіцца футбалісту аперацыя. Яснасьць наступіць толькі пасля дадатковых абследаванняў, якія будуць праведзеныя ў працягу цяперашняй тыдня. Папярэдні дыягназ гучыць як «пералом малой галёначнай косткі са зрухам, вывіх і разрыў звязак галёнкаступнёвага сустава».

Нагадаем, што Калачоў атрымаў траўму ў гульнявым сутыкненні на 44‑й хвіліне матча «Растоў» — «Аланія» і быў вывезены са стадыёна на машыне «хуткай дапамогі». Фол у гэтым эпізодзе быў зафіксаваны арбітрам Нікалаевым з боку самога Калачова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?