28 красавіка старшыня пасялковага савета заявіла, што танк-помнік Т-70, які стаіць на пастаменце ў цэнтры Езярышча, нікуды не павязуць.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ў Езярышчы Гарадоцкага раёна ўспыхнуў скандал: у адказ на намеры перавезці танк-помнік у Віцебск на Алею Славы, амаль кожны чацвёрты мясцовы жыхар падпісаўся супраць. Подпісы даслалі ў Гарадок, Віцебск і Мінск. Пра намеры ўладаў і рэакцыю месцічаў даведалася прэса. У выніку ўлады вымушаныя былі адступіцца. Спачатку было заяўлена, што танк збіраліся ўсяго толькі адрэстаўраваць, сёння ж была агучаная заява, што танк застаецца на сваім месцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?