У Берасці супрацоўнікамі мясцовага ДАІ каля 12 гадзінаў 26 сакавіка затрыманы Аляксандр Кузняцоў.
Аляксандра Кузняцова быццам бы абвінавачваюць у нейкім крадзяжы. На ягоным аўтамабілі сёння група хрысціянскіх дэмакратаў з Берасця мелася ехаць у Менск, каб узяць удзел у шэсці з нагоды 24-й гадавіны аварыі на ЧАЭС. Каб перашкодзіць паездцы, мяркуюць берасцейскія хадэкі, і быў затрыманы Аляксандр Кузняцоў. Цяпер ён яшчэ знаходзіцца ў міліцыі.
Напярэдадні ў аўтамабілі Кузняцова прабілі два колы.





