Яраслаў Качынскі.
Родны брат загінулага ў авіякатастрофе 10 красавіка пад Смаленскам прэзідэнта Леха Качынскага Яраслаў заявіў пра сваё рашэнне ўзяць удзел у чэрвенскіх датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах.
Яраслаў Качынскі будзе прадстаўляць партыю «Права і справядлівасць».
Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Польшчы 20 чэрвеня.





