Кіраўнік Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Меўлют Чавушоглу мае намер абмеркаваць з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і кіраўніком МЗС Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым сітуацыю ў Беларусі наконт прывядзення ў выкананне двух смяротных прысудаў у Беларусі.
Чакаецца, што Януковіч выступіць на пасяджэнні ПАРЕ ў аўторак, 27 красавіка, выступ Лаўрова намечаны на чацвер, 29 красавіка.
Беларусь — апошняя з краінаў Еўропы і былога СССР, дзе ёсць смяротнае пакаранне.





