Шведская каралеўская сям’я спрабуе захаваць твар ва ўмовах скандалаў, звязаных з яе чальцамі апошнім часам. Дачка караля Швецыі Карла XVI Густава Мадлен разарвала заручыны з Ёнасам Бергстрэмам. Падставай стала здрада адваката. Яны сустракаліся восем гадоў, адвакат зрабіў прапанову спадчынніцы трона (трэцяй па парадку) падчас мінулага адпачынку на Капры.
Пра здраду напісаў нарвежскі таблоід. Журналісты знайшлі студэнтку, якая спала з Ёнасам падчас зімовых вакацыяў. Торы Упстрэм Берг усяго 21 год. Са шчырай непасрэднасцю яна прызналася, што не ведала, з кім ідзе ў ложак. Яна пазнаёмілася з Бергстромам у начным клубе, дзе яе жаніх прынцэсы бавіў час з калегамі.
Мадлен вырашыла адпачыць у





