Самалёт парламенцкай дэлегацыі Туркменістана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Дэлегацыю, якая прыбыла ў Беларусь з афіцыйным візітам, узначальвае старшыня меджліса Туркменістана Акджа Нурбердыева.
Візіт прадоўжыцца два дні. Сёння запланавана сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі з кіраўніком парламента Туркменістана. Чакаецца, што туркменскія парламентарыі таксама абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння са старшынёй Савета Рэспублікі Барысам Батурам і старшынёй Беларускага саюза жанчын Надзеяй Ермаковай.
27 красавіка прадугледжаны сустрэчы туркменскай дэлегацыі з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым, а таксама наведванне Мінскага трактарнага завода, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Туркменістанам былі ўстаноўлены ў 1993 годзе. Па выніках 2009 года аб’ём двухбаковага гандлю паміж краінамі склаў $74,8 млн.





