Двух дэпутатаў мясцовых саветаў у Берасьцейскай вобласьці, паводле папярэдніх дадзеных, правяла партыя «Справядлівы сьвет». Пра гэта паведаміў сакратар ЦК партыі Валеры Ўхналёў:

«Аляксандар Галькевіч — доктар „Хуткай дапамогі“ стаў дэпутатам Баранавіцкага гарадзкога савета. Ён ва ўпартай барацьбе з адрывам амаль у 300 галясоў перамог стаўленіка „вэртыкалі“ — рэдактара афіцыйнай мясцовай газэты „Наш край“ Міхаіла Шубіча. А Ўладзімэр Дарафей стаў дэпутатам Берасьцейскага раённага савета ў безальтэрнатыўнай акрузе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?