Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска распачала крымінальную справу па факце забойства, учыненага ў псіханеўралагічным дыспансеры №4 на праспекце Дзяржынскага.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, 22 красавіка ў адной з палат дыспансера са слядамі задушэння быў знойдзены труп пацыента — 28‑гадовага хворага на шызафрэнію. Прычынай смерці экспертыза назвала механічную асфіксію.

Праверкай устаноўлена, што злачынства ўчыніў 53‑гадовы пацыент з такім жа, як у загінулага, дыягназам. Ён змешчаны ў вартавое аддзяленне рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы «Навінкі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?